01.03.2014

У Гродне прэзентавалі “MediaStudio-2014”


У межах гэтага курса будуць працаваць школы фотарэпарцёра, інфаграфікі і візуалізацыі дадзеных, а таксама відэа- і аўдыястудыя.

Заяўкі на ўдзел у “МедыяСтудыі” падалі больш за 40 чалавек рознага ўзросту.

Большасць з іх брала ўдзел у прэзентацыі курса, якая адбылася 27 лютага. Удзельнікі прэзентацыі пазнаёміліся з дзейнасцю ГА “Трэці сектар” у сферы журналісцкай адукацыі (“Школа маладога журналіста”, “MediaStudio”, “Фестываль моладзевай журналістыкі”, сайтТвой стыль).


Кароткі анонс кожнага з накірункаў працы “МедыяСтудыі” у 2014-м годзе зрабілі куратары курсаў.


Заняткі ў “MediaStudio” пачнуцца з 3 сакавіка і будуць доўжыцца да канца чэрвеня.


Гарадзенская “МедыяСтудыя” пачала сваю працу ў пачатку 2013 г. Першымі яе выпускнікамі сталі больш за 20 чалавек. Некаторыя з іх ужо працуюць зараз у рэдакцыях розных СМІ і вэб-сайтаў.

Комментариев нет:

Отправить комментарий