09.04.2014

У рамках MediaStudio адбыўся першы трэнінг (фота + відэа)


Слухачамі трэнінгу сталі навучэнцы відэакурса. Падчас трэнінгу ўдзельнікі вучыліся майстэрству рэпартажнай здымкі без магчымасцей пастаноўкі. Кожны атрымаў заданне зняць рэпартаж з месца падзей і зрабіць мантаж адзнятага матэрыялу.


Андрэй Фралоў паставіў пачынаючых аператараў у няпростыя умовы: праца адбывалася ў парах, што выклікала пэўныя нязручнасці падчас здымання. Гэтым практыкаваннем трэнер хацеў паказаць, наколькі складана рабіць рэпартаж, калі побач знаходзяцца канкурэнты.

Людзміла Лебедзь: Покер

Комментариев нет:

Отправить комментарий