22.02.2013

Запрашаем у Media Studio


Надакучыла здымаць пастановачнае фота? Не ведаеш, з чаго пачаць здымкі відэаінтрэрв’ю? Хочаш паспрабаваць сябе ў мультымедыйнай журналістыцы і спазнаць мноства цікавых Інтэрнэт-інструментаў для стварэння інфаграфікі? Запрашаем у Media Studio.
Media Studio – навучальны курс, які дазваляе дарослым  атрымаць дадатковую адукацыю ў галіне працы з інфармацыяй. Курс разлічаны на актыўных людзей розных прафесій і ўзросту (старэйшых за 16 год), і перш за ўсё тых, хто цікавіцца медыяжурналістыкай.
Навучанне будзе адбывацца па трох накірунках:


- візуалізацыя дадзеных;
- фотажурналістыка;
- здымкі і мантаж відэа.
Курс “Візуалізацыя дадзеных” будзе цікавы ўсім, каму  ў сваёй дзейнасці неабходна апрацоўваць вялікі аб’ём інфармацыі. Вы даведаецеся пра сэрвісы, якія дазваляюць ан-лайн візуалізаваць інфармацыю, інструменты, якія дапамагаюць падаваць яе зразумела, як удала выкарыстоўваць інфаграфіку, картаграфічныя сэрвісы і г.д. Пажадана мець ноўт-бук.
Курс “Фотажурналістыка” накіраваны на людзей, якія стварылі ўжо не адну папку  здымкаў на сваім кампутары, але хацелі б паглыбіць свае веды і разуменне пра тое, як рабіць якасныя фотарэпартажы і цікавыя фотагісторыі. За час навучання слухачы курса падрыхтуюць уласную фотагісторыю.
На курс “Здымкі і мантаж відэа” мы запрашаем пачаткоўцаў, каб навучыць іх  здымаць, апрацоўваць і выстаўляць на сайт уласныя фільмы. Пажадана мець уласны ноўт-бук і тэхніку, якая здольна здымаць відэа. Кожны ўдзельнік курса падрыхтуе паўнавартасны відэаматэрыял.
Пры ахвоце і наяўнасці вольнага часу вы можаце вучыцца на некалькіх курсах адначасова. Першасная адукацыя значэння не мае.
Тэрмін навучання: сакавік-травень 2013 года
Перыядычнасць: 1 занятак на тыдзень, заняткі адбываюцца ў вечаровы час.
Кошт навучання на адным курсе: 100 тысяч беларускіх рублёў у месяц.
Перавагамі Media Studio з’яўляюцца інавацыйнасць, унікальнасць вучэбнай праграмы і навыкі працы арганізатараў з мультымедыйнымі тэхналогіямі, а таксама арыентацыя на набыццё навучэнцамі практычнага досведу.
Каб прыняць удзел у курсе неабходна да 20 лютага запоўніць АНКЕТУ-ЗАЯЎКУ  і даслаць яе на адрасmediastudio.hrodna@gmail.com

Комментариев нет:

Отправить комментарий