Навучэнцы пазнаёмяцца з паняццямі “журналістыка дадзеных” і “візуалізацыя дадзеных”, навучацца асноўным прынцыпам пошуку дадзеных, правільнай візуалізацыі колькасных і якасных дадзеных, нагляднай перадачы прычынна-выніковых сувязяў.
Усё гэта дапаможа ў стварэнні добрай інфаграфікі, якая тлумачыць складаныя справы і адначасова прыносіць радасць і эстэтычнае задавальненне не толькі чытачу, але і стваральніку.
Цягам курса навучэнцы пазнаёмяцца з многімі інструментамі, што дазваляюць, не будучы дызайнерам, ствараць інфаграфіку і візуалізацыі.
Курс будзе карысны не толькі журналістам, блогерам, грамадскім актывістам, але і ўсім, хто цікавіцца новымі медыямі і збіраецца выкарыстоўваць іх для свайго прафесійнага росту і самаразвіцця.
Прыкладная працягласць занятку: 2-2,5 гадзіны. Пасля кожнага занятку ўдзельнікі курса будуць атрымліваць хатнія заданні, што дапаможа лепш засвоіць змест навучання. Лепшыя з падрыхтаваных удзельнікамі навучальных матэрыялаў будуць змяшчацца на сайце “Твой стыль”, а таксама на блогу MediaStudio. У межах курса прадугледжаныя 2 аднадзённыя трэнінгі (у адзін з выходных дзён), кожны з якіх будзе цягнуцца 5-6 гадзін. На трэнінгах паглыбленна будуць вывучацца асобныя тэмы ў межах курса.
Прыкладная працягласць занятку: 2-2,5 гадзіны. Пасля кожнага занятку ўдзельнікі курса будуць атрымліваць хатнія заданні, што дапаможа лепш засвоіць змест навучання. Лепшыя з падрыхтаваных удзельнікамі навучальных матэрыялаў будуць змяшчацца на сайце “Твой стыль”, а таксама на блогу MediaStudio. У межах курса прадугледжаныя 2 аднадзённыя трэнінгі (у адзін з выходных дзён), кожны з якіх будзе цягнуцца 5-6 гадзін. На трэнінгах паглыбленна будуць вывучацца асобныя тэмы ў межах курса.
Прыкладная праграма курса
Занятак 1: Уводзіны ў тэму. Візуалізацыя дадзеных і журналістыка дадзеных. Што
спатрэбіцца нам і каму спатрэбімся мы? Ці камп'ютар можа зрабіць за нас усё і
чаму не?
Занятак 2: Дзе і як знайсці дадзеныя? Як правяраць дадзеныя? Як у пошуку дадзеных могуць дапамагчы сацыяльныя
сеткі?
Занятак 3: Прынцыпы добрай інфаграфікі і візуалізацыі. Добрыя і кепскія прыклады.
Як зрабіць з кепскай інфаграфікі добрую. Чаго рабіць не варта.
Занятак 4: Пачнем з “простага” або інструменты Google.
Занятак 5-6: “Што?” або тое, на што людзі глядзяць. Фота, калажы, слайдшоў,
інтэрактыўныя фотаздымкі, фотапанарамы, банеры, інтэрактыўнае відэа і іншае ў
інтэрнэце. Куды загружаць, як апрацоўваць.
Занятак 7: “Дзе?” або праца
з мапамі Geotagging, Geo-лакацыя і іх
выкарыстанне для поспеху сваёй справы: некалькі бізнэс- і медыяпрыкладаў. Мапы
Google, OpenStreetMaps і іншыя. Спосабы выкарыстання.
Занятак 8: “Калі?” або як адлюстраваць час. “Лініі часу” і інструменты для іх
стварэння на прыкладзе TimelineJS
Занятак 9-10: Інфаграфіка, ч.1
Прынцыпы
стварэння, добрыя прыклады, памылкі. Дзе і ў каго вучыцца? Выкарыстанне ў
журналістыцы, прэзентацыях, паўсядзённым жыцці.
Як самому стварыць
інфаграфіку. Бясплатныя інструменты (і не зусім) для стварэння статычнай і інтэрактыўнай
інфаграфікі. Інфаграфіка сваімі рукамі з нуля: што можа даць камбінацыя
бясплатнага графічнага рэдактара, пошуку Google, магчымасцей Office і роўных
спрактыкаваных рук.
Занятак 11: Трэнінг
.
Занятак 12: Трэнінг.
Вядучыя курса: Аляксей Шота - рэдактар сайта “Твой стыль”, Вітаўт Руднік - медыяэксперт.
Комментариев нет:
Отправить комментарий