Школа фотарэпарцёра

Курс разлічаны на тых, хто ўжо асвоіў працу з камерай, але хацеў бы рухацца далей, развіваючыся ў кірунку не пастановачнай, а рэпартажнай, жанравай і дакументальнай фатаграфіі. Курс будзе складацца з інтэрактыўных лекцый, практычных заняткаў і прэзентацый. Заняткі ў межах курса будуць адбывацца раз на тыдзень увечары.

Прыкладная працягласць занятку: 2-2,5 гадзіны. Пасля кожнага занятку ўдзельнікі курсу будуць атрымліваць хатнія заданні, што дапаможа лепш засвоіць змест навучання. Лепшыя з падрыхтаваных удзельнікамі навучальных матэрыялаў будуць змяшчацца на сайце “Твой стыль”, а таксама на блогу MediaStudio. Апроч таго, у межах курса прадугледжаныя 2 аднадзённыя трэнінгі (у адзін з выходных дзён), кожны з якіх будзе цягнуцца 5-6 гадзін. На трэнінгах паглыбленна будуць вывучацца асобныя тэмы ў межах курса. Выпускнікі курса атрымаюць веды і ўменні, неабходныя як для працы ў фотаагенстве ці СМІ, так і для ўласнага творчага развіцця.  

Прыкладная праграма курса:

Занятак 1Знаёмства з групай. Прагляд і абмеркаванне партфоліо.

Занятак 2Якія камеры і аб'екты патрэбныя фотажурналісту.

Занятак 3Фатаграфічнае ўспрыманне і прастора фатаграфіі. Асноўныя прынцыпы кадравання. Канструкцыя і кампазіцыя кадра.

Занятак 4Светлавы, колеравы і танальны рысунак ў фатаграфіі.

Занятак 5Апрацоўка лічбавай выявы: колера- і танальным карэкцыя, рэтуш. Асаблівасці падрыхтоўкі лічбавых фатаграфій да друку і публікацыі ў Інтэрнэце.

Занятак 6Кароткі экскурс у гісторыю фотажурналістыкі. Асноўныя напрамкі сучаснай фотажурналістыкі: ваенная, сацыяльная, навінавая, спартыўная, дакументальная.

Занятак 7Праца ў рэальных умовах:

- выкарыстанне тэхнікі;
- камунікабельнасць, тактоўнасць, акцёрскае майстэрства;
- увага да дэталяў.

Практыкум: праца на вуліцы і ў памяшканні

Занятак 8Праца з гатовым матэрыялам.

Тэрміны падрыхтоўкі фотарэпартажу, фотанарысы: адбор фотаздымкаў, апрацоўка здымкаў .
Аператыўнасць работы ў навіннай журналістыцы .
Якасць здымкаў неабходных для публікацыі і выкарыстання на стужках фотаагенцтваў.

Занятак 9Падрыхтоўка да рэалізацыя фотагісторыі. Частка 1

Праца над доўгатэрміновым або кароткатэрміновым праектамі:

- распрацоўка канцэпцыі;
- прасоўванне праекта;
- прававыя, арганізацыйныя і фінансавыя аспекты;
- напісанне папярэдняга сцэнарыя;
- пошук неабходнай інфармацыі;
- падрыхтоўка бюджэту для здымкі;
- папярэдняе абмеркаванне тэмы з рэдактарам.

Занятак 10Падрыхтоўка да рэалізацыя фотагісторыі. Частка 2

Занятак 11Падрыхтоўка фотагісторый у фармаце мультымедыя.

Занятак 12Фрыланс.10 правілаў фатографа. Прасоўванне сябе ў сетцы Інтэрнэт. Асабісты сайт і сацыяльныя сеткі.

Практыкум: праца над мультымедыя.

Занятак 13Фотажурналістыка ў Беларусі.

Занятак 14: Мазгавы штурм па заданні.

Занятак 15: Падрыхтоўка да прэзентацыі, пытанні па канчатковай версіі асабістага праекта.

Занятак 16: Прэзентацыя ўнутры групы фотогісторый і рэпартажаў, падрыхтаваных удзельнікамі, і іх абмеркаванне.

Вядучы курса: Аляксандр Саенка – фотарэпарцёр, фрылансер. Супрацоўнічае з міжнароднымі і расійскімі агентствамі. Удзельнічаў ў рэспубліканскіх і міжнародных фотавыставах.

Комментариев нет:

Отправить комментарий