Відэа- і аўдыястудыя

Курс разлічаны на пачаткоўцаў. Да канца навучання ўдзельнікі будуць здольныя здымаць інтэрв'ю, ведаць розніцу паміж здымкай навінавага матэрыялу і рэпартажнага, умець працаваць са святлом і гукам, апрацоўваць відэа для змяшчэння яго на Youtube і ў іншыя сацыяльныя сеткі. Заняткі ў межах курса будуць адбывацца раз на тыдзень увечары.

Прыкладная працягласць занятку: 2-2,5 гадзіны. Пасля кожнага занятку ўдзельнікі курса будуць атрымліваць хатнія заданні, што дапаможа лепш засвоіць змест навучання. Лепшыя з падрыхтаваных удзельнікамі навучальных матэрыялаў будуць змяшчацца на сайце “Твой стыль”, а таксама на блогу MediaStudio. Апроч таго, у межах курса прадугледжаныя 2 аднадзённыя трэнінгі (у адзін з выходных дзён), кожны з якіх будзе цягнуцца 5-6 гадзін. На трэнінгах паглыбленна будуць вывучацца асобныя тэмы ў межах курса.

Прыкладная праграма курса

Занятак 1: Знаёмства ўдзельнікаў і вядучых курса, узгадненне чакаемых вынікаў. Прафесія аператар: паміж тэхнікай і мастацтвам. Мова экрана. Паняцце рэпартаж. Галоўныя асаблівасці падрыхтоўкі тэлевізійнага рэпартажу. Асаблівасці відэаздымкі падзейнага рэпартажу, пастановачнага сюжэту, рэпартажу - партрэта і інш. Відэашэраг сюжэту: сінхронныя, stand up і інш.

Занятак 2Відэакамера і камп'ютар. Праграмнае забеспячэнне. Паняцце мантаж. Віды мантажу. Прынцыпы мантажу. Прынцыпы мантажнай здымкі. Карцінка і гук.

Занятак 3Віды здымкі. Паняцці: кадр, план, ракурс. Падача відэаматэрыялу сюжэтаў. Віды і прызначэння планаў.

Занятак 4Тэорыя распаўсюджвання святла. Асаблівасці чалавечага зроку. Адчуванне і ўспрыманне. Светлавая тэмпература.

Занятак 5: Cпецэфекты ў праграме Adobe Premier, светлавая і колеравая карэкцыя.

Занятак 6: Практычныя заняткі.

Рэпартажныя і пастановачныя здымкі. Мантаж адснятага матэрыялу.

Занятак 7Асвятленне, сродкі і віды асвятлення, светлавая тэмпература.

Занятак 8: Уласцівасці і характарыстыкі оптыкі. Наменклатура аптычных прыбораў для відэавытворчасці.

Занятак 9Віды відэакамераў. Прызначэнне. Характарыстыкі. Уласцівасці і характарыстыкі оптыкі. Уяўленне пра гук.

Вядучы курса: Андрэй Фралоў – тэлеаператар незалежнага тэлебачанняБелсат”.

Комментариев нет:

Отправить комментарий