20.05.2014

Навучэнцы MedioStudio сталі пераможцамі і прызёрамі журналісцкіх конкурсаў

Каманда Live Citу у складзе навучэнцаў MedioStudio Святланы Лебедзь, Глеба Янкоўскага, Сяргея Людкевіча і Людзмілы Лебедзь заняла 1-е месца ў ІІ Агульнабеларускім ФотаБатле, які быў арганізаваны у межах ІV Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”.


Сяргей Людкевіч і Людзміла Лебедзь сталі прызёрамі ў намінацыі “Лаві момант” конкурсу для маладых журналістаў “Твой стыль”, заняўшы 2-е і 3-е месца адпаведна. У дадзенай намінацыі журы выбірала лепшы рэпартажны фотаздымак, які перадае атмасферу падзеяў, адлюстроўвае іх дынамічнасць, стварае эфект прысутнасці гледача на месцы падзеі.


Пазнаёміцца з фотаздымкамі пераможцаў можна тут.

Комментариев нет:

Отправить комментарий