25.06.2014

MediaStudio-2014: другі пайшоў!


21 чэрвеня адбыўся ўрачысты выпуск навучэнцаў MediaStudio-2014. У гэтым годзе яе выпускнікамі стала больш за 20 чалавек. Частка з іх перад гэтым закончыла “Школу маладога журналіста”.

Напрацягу амаль чатырох месяцаў слухачы МедыяСтудыі вучыліся рабіць мультымедыйныя прадукты: здымаць фота, мантажаваць відэа, працаваць з гукам, ствараць інфаграфіку.


Падчас выпускной вечарыны навучэнцы MediaStudio-2014 прэзентавалі свае выпускныя праекты і атрымалі пасведчанні.


Заключным выпрабаваннем для выпускнікоў стала пераадоленне трасы ў Джунглі-Парку.







За час навучання ў MediaStudio-2014 слухачы курса публікаваліся на сайтах “Твой стыль”, ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і газеты “Вячэрні Гродна”, TUT.BY, s13.ru і “Беларускім зялёным партале” (усяго больш за 70 публікацый).

Комментариев нет:

Отправить комментарий