10.06.2014

Навучэнцы відэакурса MediaStudio практыкаваліся ў вулічнай здымцы

У першыя выходныя чэрвеня ў Гродне прайшоў Х Фестываль нацыянальных культур. Навучэнцы відэакурса MediaStudio таксама не засталіся ў баку ад гэтага мерапрыемства. Падчас Фестывалю яны вучыліся здымаць рэпартажы ў рэальных умовах. Вашай увазе відэарэпартаж Андрэя Жукоўскага пра самыя яскравыя моманты Фестывалю.


На сайце "Твой стыль" можна паглядзець відэарэпартаж Людзмілы Лебедзь пра дэфіле сабачак у нацыянальных строях, а на сайце ГА "Цэнтр "Трэці сектар" відэарэпартаж Сяргея Людкевіча з ўрачыстага шэсця ўдзельнікаў Фестывалю і канцэрта беларускага фіналіста "Еўрабачанне-2014" ТЭА і расейскага гурта "Вінтаж".  

Комментариев нет:

Отправить комментарий