26.06.2014

Выніковыя праекты навучэнцаў фота- і відэакурсаў

Слухачы курса "Школа фотарэпарцёра" атрымалі заданне зрабіць выніковыя праекты на тэму "Ідэальны горад". Якім яны бачаць свой ідэальны горад, глядзіце ніжэй.

Людміла Лебедзь: NY - city life


Святлана Лебедзь: The dancing Grodno


Сяргей Людкевіч: Фестывальны Гродна


Наталля Мурыгіна: Weekend


Ганна Рыбачок: Людзі-мурашы



Слухачы курса "Відэа- і аўдыястудыя" зрабілі выніковыя праекты рэпартажнай накіраванасці з нагоды 625 гадоў існавання яўрэйскай абшчыны ў Гродне.

Людміла Лебедзь


Ірына Новік

25.06.2014

MediaStudio-2014: другі пайшоў!


21 чэрвеня адбыўся ўрачысты выпуск навучэнцаў MediaStudio-2014. У гэтым годзе яе выпускнікамі стала больш за 20 чалавек. Частка з іх перад гэтым закончыла “Школу маладога журналіста”.

10.06.2014

Ірына Новік: здымкі статычнага прадмета


Навучэнцы відэакурса MediaStudio практыкаваліся ў вулічнай здымцы

У першыя выходныя чэрвеня ў Гродне прайшоў Х Фестываль нацыянальных культур. Навучэнцы відэакурса MediaStudio таксама не засталіся ў баку ад гэтага мерапрыемства. Падчас Фестывалю яны вучыліся здымаць рэпартажы ў рэальных умовах. Вашай увазе відэарэпартаж Андрэя Жукоўскага пра самыя яскравыя моманты Фестывалю.


На сайце "Твой стыль" можна паглядзець відэарэпартаж Людзмілы Лебедзь пра дэфіле сабачак у нацыянальных строях, а на сайце ГА "Цэнтр "Трэці сектар" відэарэпартаж Сяргея Людкевіча з ўрачыстага шэсця ўдзельнікаў Фестывалю і канцэрта беларускага фіналіста "Еўрабачанне-2014" ТЭА і расейскага гурта "Вінтаж".  

20.05.2014

Навучэнцы MedioStudio сталі пераможцамі і прызёрамі журналісцкіх конкурсаў

Каманда Live Citу у складзе навучэнцаў MedioStudio Святланы Лебедзь, Глеба Янкоўскага, Сяргея Людкевіча і Людзмілы Лебедзь заняла 1-е месца ў ІІ Агульнабеларускім ФотаБатле, які быў арганізаваны у межах ІV Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”.

15.05.2014

Дзень Перамогі: no comment

Сяргей Людкевіч выдатна справіўся з хатнім заданнем: зняць відэа ў жанры "no comment". Вашай увазе вялікі відэарэпартаж са святкавання Дня Перамогі ў Гродне.

Ваенны парад на пл. Леніна


Андрэй Жукоўскі: хатняе заданне па выстаўленні святла

Андрэй паказаў, як пры дапамозе лямпачкі можна стварыць ілюзію таямнічасці.

08.05.2014

Навучэнцы MediaStudio рабілі панарамы гарадзенскіх вуліц і дворыкаў

На майскіх выходных адбыўся трэнінг па курсе "Інфаграфіка і візуалізацыя дадзеных" у межах MediaStudio-2014. Напачатку ўдзельнікі трэнінгу рабілі здымкі ў цэнтры Гродна, з якіх пасля склейвалі кругавыя панарамы. Таксама навучэнцы вучыліся рабіць анімацыі з дапамогай сервіса Moovly, карты з дапамогай ScribbleMaps і інфаграфіку ў Piktochart. Прадстаўляем вашай увазе некаторыя вынікі іх працы (гл. далей).

15.04.2014

Навучэнцы "Школы фотарэпарцёра" вучыліся здымаць у рэальных умовах

За палову дня ўдзельнікам удалося пабываць у трох месцах і зрабіць адтуль выдатныя фотарэпартажы: святкаванне Вербніцы ў Каложы ды на моладзевай працэсіі з Бернардынскага касцёла ў Катэдру, а таксама міжнародныя спаборніцтвы па спартыўным арыентаванні. Што ў выніку атрымалася, глядзіце тут і тут.